:

Аб сустрэчы Пасла Беларусі ў Міністэрстве адукацыі ААЭ

15.11.2021 г.

Пасол Рэспублікі Беларусь у ААЭ Андрэй Лучанок 15 лістапада 2021 г. правёў сустрэчу з дырэктарам дэпартамента міжнароднага супрацоўніцтва Міністэрства адукацыі ААЭ Сейфам аль-Мазруі.

У ходзе сустрэчы былі абмеркаваны прыярытэтныя напрамкі двухбаковага супрацоўніцтва ў галіне адукацыі і навукі, перададзены прапановы беларускага боку з улікам дамоўленасцей, дасягнутых у ходзе візіту Міністра адукацыі ААЭ Хусейна аль-Хамадзі ў Беларусь.

Бакі выказалі гатоўнасць прадоўжыць работу па развіццю ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва, у тым ліку ў рамках мерапрыемстваў сусветнай выставы «ЭКСПА-2020 Дубай».

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці