:

Аб канферэнцыі «Беларусь-ААЭ: інвестыцыі, тэхналогіі, інавацыі»

24.05.2024 г.

23 мая 2024 г. у рамках візіту ў ААЭ беларуской дзелавой дэлегацыі пры ўдзеле Пасольства Рэспублікі Беларусь у ААЭ праведзена канферэнцыя «Беларусь-ААЭ: інвестыцыі, тэхналогіі, інавацыі».

Гэта першае маштабнае двухбаковае бізнес-мерапрыемства, якое адбылося ў г.Абу-Дабі з акцэнтам на развіццё супрацоўніцтва ў галіне высокіх тэхналогій, у якім прынялі ўдзел прадстаўнікі больш за трыццаці беларускіх і эмірацкіх арганізацый і кампаній.

У сваім выступленні падчас канферэнцыі прадстаўнік Пасольства падкрэсліў перспектыўнасць узаемадзеяння ў сферы цыфравізацыі. Ажыўленыя дзелавыя камунікацыі, якія адбыліся падчас форуму, прадэманстравалі наяўнасць значнага патэнцыялу для сумеснай працы па гэтым напрамку.

У рамках канферэнцыі арганізаваны асобныя прэзентацыі Парка высокіх тэхналогій, Індустрыяльнага парка «Вялікі камень», свабоднай эканамічнай зоны «Гроднаінвест», а таксама шэрага прыватных беларускіх кампаній. Разгледжаны розныя аспекты прыцягнення інвестыцый у Рэспубліку Беларусь.

Акрамя ўдзелу ў канферэнцыі адбыліся перамовы беларускай дэлегацыі ў гандлёва-прамысловых палатах Абу-Дабі і Дубая, праведзена пашыраная дзелавая сустрэча з прадстаўнікамі дубайскіх дзелавых колаў, адбылося наведванне Фондавай біржы Абу-Дабі. Абмеркаваны актуальныя пытанні супрацоўніцтва, устаноўлены шэраг новых дзелавых кантактаў.

 

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці