:

Аб падпісанні Мемарандума аб супрацоўніцтве паміж НАК Беларусі і НАК Бахрэйна

27.05.2024 г.

27 мая 2024 г. у рамках візіту беларускай дэлегацыі ў Каралеўства Бахрэйн падпісаны Мемарандум аб супрацоўніцтве паміж Нацыянальным алімпійскім камітэтам Рэспублікі Беларусь і Нацыянальным алімпійскім камітэтам Каралеўства Бахрэйн. Ад беларускага боку Мемарандум падпісаў Прэзідэнт НАК Рэспублікі Беларусь Віктар Лукашэнка, ад бахрэйнскага боку – Прэзідэнт НАК Каралеўства Бахрэйн шэйх Халед бен Хамад аль-Халіфа.

Бакі афіцыйна замацавалі раней дасягнутыя дамоўленасці аб пашырэнні двухбаковага супрацоўніцтва ў галіне спорту з мэтай папулярызацыі алімпійскіх каштоўнасцей, развіцця масавага спорту і спорту вышэйшых дасягненняў дзвюх краін, а таксама ўмацавання дружалюбных адносін паміж спартыўнымі супольнасцямі Беларусі і Бахрэйна.

Асноўныя напрамкі інтэнсіфікацыі ўзаемадзеяння ўключаюць удзел спартсменаў у двухбаковых і мультыспартыўных турнірах на тэрыторыях дзвюх краін, арганізацыю сумесных вучэбна-трэніровачных збораў, узаемны абмен спартыўнымі спецыялістамі (трэнерамі, урачамі і экспертамі), абмен праграмамі развіцця і кааперацыю ў галіне дзіцяча-юнацкага спорту, удзел у кангрэсах, канферэнцыях, семінарах і курсах, абмен вопытам у сферы будаўніцтва і абслугоўвання спартыўных аб'ектаў, спартыўную медыцыну, маркетынг, а таксама арганізацыю спартыўных мерапрыемстваў.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці