:

Аб сустрэчы сустаршыняў Сумеснага камітэта па супрацоўніцтве Беларусі і ААЭ

21.02.2023 г.

21 лютага 2023 г. у г.Абу-Дабі адбылася сустрэча сустаршыняў Сумеснага камітэта па супрацоўніцтве паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў – Старшыні Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Рэспублікі Беларусь Дзмітрыя Пантуса і Дзяржаўнага міністра ААЭ Ахмеда аль-Саега.

У ходзе сустрэчы быў абмеркаваны шэраг пытанняў двухбаковага супрацоўніцтва, у тым ліку правядзенне чарговых пасяджэнняў Сумеснага камітэта па супрацоўніцтве і Беларуска-эмірацкага дзелавога савета.

Бакі далі высокую ацэнку двухбаковым адносінам і выказалі гатоўнасць пашыраць далейшае ўзаемадзеянне як у традыцыйных, так і ў перспектыўных сферах.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці