Аб арганізацыі беларускага павільёна ў міжнароднай школе «Pearl Academy»
16.02.2024 г.16 лютага 2024 г. у г. Абу-Дабі падчас Міжнароднага дня арганізаваны беларускі павільён у міжнароднай школе «Pearl Academy».
У беларускім павільёне ўдзельнікам мерапрыемства былі прадстаўлены беларускія нацыянальныя сімвалы і касцюмы, асноўныя славутасці краіны, гутарковыя фразы на беларускай мове.
У рамках праведзенай дэгустацыі госці павільёна пакаштавалі стравы беларускай нацыянальнай кухні.
Мерапрыемства арганізавана прадстаўнікамі беларускай дыяспары ў ААЭ пры падтрымцы Пасольства Рэспублікі Беларусь у ААЭ.