:

Аб уручэнні Міністру замежных спраў Беларусі У. Макею копій даверчых грамат Паслом ААЭ

11.05.2022 г.

11 мая 2022 г. Міністр замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзімір Макей прыняў копіі даверчых грамат Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў у Рэспубліцы Беларусь Ібрагіма Саліма Махамеда аль-Мушарраха.

У ходзе сустрэчы абмеркаваны бягучы стан і перспектывы беларуска-эмірацкага ўзаемадзеяння, пацверджана ўзаемная зацікаўленасць у яго ўсебаковай актывізацыі.

Асаблівая ўвага была ўдзелена паглыбленню гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці