:

Аб відэаканферэнцыі з Міністэрствам адукацыі ААЭ

19.01.2022 г.

19 студзеня 2022 г. пры ўдзеле Пасольства Беларусі ў ААЭ адбылося ў відэафармаце першае пасяджэнне рабочай групы Міністэрства адукацыі ААЭ і Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Ад беларускага боку ў вэбінары прынялі ўдзел намеснік начальніка ўпраўлення міжнароднага супрацоўніцтва Міністэрства адукацыі Беларусі Андрэй Красуцкі, рэктар Рэспубліканскага інстытута прафесійнай адукацыі Валерый Галубоўскі, прарэктар па міжнароднай і навукова-метадычнай рабоце Рэспубліканскага інстытута вышэйшай школы Людміла Кажухоўская і іншыя прадстаўнікі сферы адукацыі Беларусі.

Эмірацкі бок прадставілі Хасан аль-Мхейры, памочнік намесніка Міністра адукацыі па сертыфікацыі і кантролі якасці, Ахмед Алавар, дырэктар Інстытута прыкладных тэхналогій і іншыя прадстаўнікі Міністэрства адукацыі ААЭ.

Бакі абмеркавалі развіццё супрацоўніцтва ў галіне ўзаемнага прызнання дакументаў аб адукацыі, укаранення праграмы навучання арабскай мове ў школах Беларусі, стварэння летніх лагераў для эмірацкіх студэнтаў у Беларусі і абмену вопытам у галіне прафесійнай адукацыі.

Бакі выказалі гатоўнасць да інтэнсіфікацыі сумеснай дзейнасці з мэтай вываду беларуска-эмірацкага супрацоўніцтва на новы ўзровень.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці