Аб сустрэчы Міністра замежных спраў Беларусі з Намеснікам Прэм’ер-міністра, Міністрам замежных спраў ААЭ
27.09.2024 г.26 верасня 2024 г. на палях 79-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН у г.Нью-Йорке адбылася сустрэча Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Максіма Рыжанкова з Намеснікам Прэм’ер-міністра, Міністрам замежных спраў Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў шэйхам Абдулой бен Заідам аль-Нахаянам.
Падчас сустрэчы абмеркаваны перспектывы павелічэння двухбаковага тавараабароту, графік двухбаковых візітаў. Разгледжаны магчымасці пашырэння інвестыцыйнага ўзаемадзеяння і рэалізацыі праектаў у галіне высокіх тэхналогій.