:

Беларуская дэлегацыя прыняла ўдзел у 13-й Міністэрскай канферэнцыі СГА ў г.Абу-Дабі

29.02.2024 г.

З 26 па 29 лютага 2024 г. у г. Абу-Дабі адбылася 13-я Міністэрская канферэнцыя Сусветнай гандлёвай арганізацыі (СГА). Удзел у мерапрыемстве прыняла дэлегацыя МЗС Беларусі на чале з дырэктарам Дэпартамента знешнеэканамічнай дзейнасці Юрыем Гарэлікам пры падтрымцы Пасольства Рэспублікі Беларусь у ААЭ.

Акрамя агульных пасяджэнняу канферэнцыі падчас візіта беларуская дэлегацыя ўзяла ўдзел у 12-м Кітайскім круглым стале па далучэннях – штогадовай пляцоўцы для назіральнікаў і членаў СГА, на якой абмяркоўваюцца актуальныя пытанні далучэння да Арганізацыі новых дзяржаў, а таксама ў міністэрскім пасяджэнні Нефармальнай групы дзяржаў у працэсе далучэння.

У сваіх выступленнях кіраўнік беларускай дэлегацыі заклікаў СГА не заставацца ў баку ад праблемы негатыўнага ўплыву шматлікіх санкцый на гандаль, міжнародную лагістыку, глабальную харчовую бяспеку. Ён таксама падкрэсліў неабходнасць перагляду працэдуры далучэння новых дзяржаў да СГА і падыходаў да аказання дзяржавам тэхнічнай дапамогі.

Праведзены шэраг сустрэч кіраўніка беларускай дэлегацыі з прадстаўнікамі кіраўніцтва Сакратарыята СГА, кіраўнікамі нацыянальных дэлегацый асобных краін-членаў СГА. Падчас сустрэч абмеркаваны пытанні перамоўнага працэсу па далучэнні Рэспублікі Беларусь да СГА.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці