Кантакты ў экстранных выпадках
Для грамадзян Рэспублікі Беларусь дзейнічае тэлефонная лінія экстранай сувязі з Генеральным консульствам Рэспублікі Беларусь у Дубаі.
Кантактны тэлефон: +971 54 709 62 25.
Увага! Па тэлефонах экстранай сувязі неабходна звяртацца толькі ў наступных выпадках:
- Пагроза жыццю або здароўю грамадзяніна Беларусі, які знаходзіцца ў краінах акрэдытацыі Пасольства;
- Выкраданне грамадзяніна Беларусі на тэрыторыі краін акрэдытацыі Пасольства;
- Заключэнне пад варту грамадзяніна Беларусі на тэрыторыі краін акрэдытацыі Пасольства;
- Тэрарыстычны акт ці масавыя беспарадкі ў краінах акрэдытацыі Пасольства, дзе пражываюць беларускія грамадзяне;
- Іншыя сітуацыі, якія патрабуюць тэрміновага ўмяшання з боку Пасольства.
Для атрымання кансультацый па ўсіх іншых пытаннях, у тым ліку бягучых консульскіх, варта звяртацца ў працоўны час па тэлефонах, пазначаных на старонцы «Кантакты».
Што МОЖА зрабіць консульскі супрацоўнік для грамадзяніна Рэспублікі Беларусь:
- У выпадку страты (крадзяжу) пашпарта выдаць грамадзяніну Рэспублікі Беларусь, пасля пацверджання яго асобы, пасведчанне на вяртанне ў Рэспубліку Беларусь.
- Інфармаваць па пытаннях заканадаўства краіны знаходжання.
- У адпаведнасці з заканадаўствам краіны знаходжання прадстаўляць ва ўстановах гэтай краіны інтарэсы грамадзян Рэспублікі Беларусь, калі гэтыя асобы адсутнічаюць і яны не даручылі вядзення справаў каму-небудзь альбо яны не ў стане абараняць свае інтарэсы па іншых прычынах.
- Прымаць на разгляд хадайніцтва па пытаннях грамадзянства і пакідання на пастаяннае жыхарства за мяжой. Хадайніцтвы разглядаюцца толькі пры асабістай прысутнасьці заяўніка.
- Выдаць нацыянальны пашпарт грамадзяніну Рэспублікі Беларусь, які пражывае за мяжой і аформіў ва ўстаноўленым парадку выезд з Рэспублікі Беларусь на пастаяннае жыхарства.
- У рамках сваёй кампетэнцыі ажыццяўляць натарыяльныя дзеянні.
- Праз органы ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, Галоўнае консульскае ўпраўленне Міністэрства замежных спраў інфармаваць сваякоў грамадзян Рэспублікі Беларусь аб няшчасных выпадках, затрыманні, арышце, смерці грамадзяніна Рэспублікі Беларусь.
- Наведваць грамадзян Рэспублікі Беларусь, затрыманых, арыштаваных уладамі краіны знаходжання.
Што НЕ МОЖА зрабіць консульскі супрацоўнік для грамадзяніна Рэспублікі Беларусь:
- Аплаціць выдаткі на Ваша знаходжанне, лячэнне за мяжой і вяртанне ў Рэспублiку Беларусь.
- У выпадку смерці грамадзяніна Рэспублікі Беларусь — аплаціць выдаткі пахавальнага бюро і выдаткі па рэпатрыяцыі цела альбо урны з прахам.
- Аказаць садзейнічанне ў Вашым працаўладкаванні за мяжой.
- Расследаваць злачынствы і правапарушэнні, умешвацца ў судовы разгляд.
- Фізічныя і юрыдычныя асобы Рэспублікі Беларусь для атрымання юрыдычнай дапамогі ў пытаннях абароны правоў, свабод і законных інтарэсаў за мяжой, уключаючы вышук нашчадкаў, могуць звяртацца ў спецыялізаваную Беларускую калегію адвакатаў.
- Беларуская калегія адвакатаў аказвае прававую дапамогу і прадстаўляе інтарэсы фізічных і юрыдычных асоб па ўсіх без выключэння напрамках і галінах права, супрацоўнічае і падтрымлівае кантакты з адвакатамі і адвакацкімі фірмамі розных краін свету і вольная ў пошуку найлепшага спецыяліста за мяжой для кожнай канкрэтнай справы.