:
BE

Беларусь-Бахрэйн

Дыпламатычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Каралеўствам Бахрэйн устаноўлены 1 ліпеня 1996 г.

Пасол Рэспублікі Беларусь у ААЭ Лучанок А.І. акрэдытаваны ў Бахрэйне па сумяшчальніцтве. Пасол Бахрэйна ў Расіі А. аль-Сааці акрэдытаваны ў Беларусі па сумяшчальніцтве.

У кастрычніку 2002 г. адбыўся візіт у Бахрэйн дзяржаўнай дэлегацыі Рэспублікі Беларусь на чале з Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнка.

У красавіку 2008 г. у Мінску праведзены беларуска-бахрэйнскія кансультацыі паміж МЗС. У лістападзе 2016 г. у Манаме адбыўся другі раўнд палітычных кансультацый на ўзроўні намеснікаў міністраў замежных спраў Беларусі і Бахрэйна.

Узаемадзеянне паміж Беларуссю і Бахрэйнам у рамках ААН мае канструктыўны характар. Краіны паспяхова ўзаемадзейнічаюць па пытанні падтрымкі кандыдатур у склад выбарных органаў арганізацый сістэмы ААН.

Паміж Беларуссю і Бахрэйнам заключаны міжурадавыя пагадненні аб гандлёвым і эканамічным супрацоўніцтве, аб садзейнічанні ажыццяўленню і ўзаемнай абароне інвестыцый, аб пазбяганні падвойнага падаткаабкладання, аб паветраных зносінах. Таксама падпісаны пратакол аб супрацоўніцтве паміж Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і Саветам прадстаўнікоў Нацыянальнай асамблеі Каралеўства Бахрэйн, мемарандум аб супрацоўніцтве паміж міністэрствамі замежных спраў, мемарандум аб узаемаразуменні паміж міністэрствамі фінансаў, пагадненне аб супрацоўніцтве паміж гандлёва-прамысловымі палатамі. Вядзецца праца па ўзгадненні шэрагу іншых двухбаковых дакументаў.

Гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Бахрэйнам ня носіць актыўнага характару. У сувязі з нязначнай ёмістасцю ўнутранага бахрэйнскага рынку (колькасць насельніцтва каля 1,6 млн. чалавек) магчымасці экспарту Беларусі ў Бахрэйн абмежаваныя.

У 2021 годзе экспарт Беларусі ў Бахрэйн склаў 0,3 млн. долараў. Імпарт з Бахрэйна склаў 1.5 тыс. долараў.

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Азія
Азербайджан - Баку (Пасольства)
Перайсці