Навукова-тэхнічнае супрацоўніцтва
Паспяхова развіваецца супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Саудаўскай Аравіяй ў навуковай сферы. У лістападзе 2008 г. у Дубаі (ААЭ) паміж НАН Беларусі і Навукова-тэхналагічным гарадком ім. Караля Абдэль Азіза падпісана пагадненне аб заснаванні ў Саудаўскай Аравіі сумеснага цэнтра перавагі ў галіне новых матэрыялаў і энергетыкі.
На аснове падпісанага Пагаднення аб супрацоўніцтве паміж НАН Беларусі і Навукова-тэхналагічным гарадком імя Караля Абдэль Азіза рэалізуюцца кантракты з КСА на агульную суму больш за 18 млн. дал. ЗША. Шэраг праектаў з арганізацыямі НАН Беларусі знаходзіцца на разглядзе саудаўскага боку.
У мае 2016 г. у рамках другога пасяджэння Сумеснага камітэта па супрацоўніцтве адбылося падпісанне Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Каралеўства Саудаўская Аравія аб супрацоўніцтве ў галіне навукі і тэхналогій.