Палітычнае супрацоўніцтва
Дыпламатычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Дзяржавай Кувейт усталяваны 25 мая 1992 г.
У кастрычніку 2002 г. адбыўся афіцыйны візіт у Кувейт беларускай дзяржаўнай дэлегацыі на чале з Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь А.Г. Лукашэнка.
Узаемадзеянне паміж Беларуссю і Кувейтам у рамках ААН мае канструктыўны характар. Кувейт актыўна падтрымлівае антытрафікінгавую ініцыятыву Беларусі ў ААН. Краіны паспяхова ўзаемадзейнічаюць па пытаннях падтрымкі кандыдатур у склад выбарных органаў арганізацый сістэмы ААН.
Дагаворна-прававую базу двухбаковых адносін складаюць міжурадавыя пагадненні аб эканамічным, гандлёвым і тэхнічным супрацоўніцтве, аб садзейнічанні ажыццяўленню і ўзаемнай абароне інвестыцый, аб пазбяганні падвойнага падаткаабкладання, аб паветраных зносінах, мемарандум аб узаемаразуменні аб правядзенні сумесных кансультацый паміж міністэрствамі замежных спраў, пагадненне аб супрацоўніцтве паміж БелТПП і Гандлёва-прамысловай палатай Кувейта, Пагадненне аб супрацоўніцтве паміж НАН Беларусі і Кувейцкім інстытутам навуковых даследванняў.
З Кувейтам прапрацоўваюцца праекты дамоваў аб прававой дапамозе, пагадненняў аб бязвізавых паездках па дыпламатычных і службовых пашпартах, аб супрацоўніцтве ў галіне папярэджання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый, сельскай гаспадаркі.