Узаемадзеянне ў галіне культуры
Узаемадзеянне Рэспублікі Беларусь і ААЭ ў галіне культуры з'яўляецца важным і дынамічна развіваючымся напрамкам двухбаковага супрацоўніцтва.
У верасні 2010 года праведзен “Тыдзень культуры Беларусі ў г.Абу-Дабі”, у рамках якога былі арганізаваны выстава сучаснага беларускага выяўленчага мастацтва і фатаграфіі, канцэрты Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь і Камернага аркестра Рэспубліканскага музычнага каледжа пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, а таксама выступленні Беларускага дзяржаўнага харэаграфічнага ансамбля «Харошкі».
У 2011 годзе выхаванцы дзіцячага цэнтра «Аль-Рэга» г.Шарджа прынялі ўдзел у 3-м міжнародным конкурсе дзіцячага малюнка «Сябруюць дзеці на планеце» у г.Мінску.
У 2012 годзе выхаванцы Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі пры Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Беларусь прынялі ўдзел у 3-м міжнародным конкурсе і выставе дзіцячага малюнка «Рэстарт» у ААЭ.
У 2014 годзе арганізаваны выступленні фальклорнага ансамбля «Грамніцы» Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў у рамках святочных мерапрыемстваў з нагоды Нацыянальнага дня ААЭ.
У 2015 годзе ў г.Абу-Дабі праведзена выстава карцін Заслужанага дзеяча мастацтваў Рэспублікі Беларусь прафесара В.Зінкевіча, удзел ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця выставы прыняў Міністр культуры ААЭ шэйх Нахаян бен Мубарак аль-Нахаян.
У красавіку 2016 г. беларускія мастакі Наталля і Рыгор Івановы прынялі ўдзел у арганізаваным Міністэрствам культуры і развіцця ведаў ААЭ першым біенале мастацтва ў г.Аль-Айне.
У траўні 2016 г. на пляцоўцы Цэнтра мастацтваў г.Абу-Дабі праведзены месяц беларускага мастацтва, які завяршыўся адкрыццём выставы работ групы беларускіх мастакоў, студэнтаў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. Выкананыя ў розных відах выяўленчага мастацтва (мазаіка, скульптура, жывапіс, інсталяцыя) работы атрымалі высокую ацэнку гасцей мерапрыемства і выклікалі шчырую зацікаўленасць эмірацкай культурнай супольнасці.
У лістападзе – снежні 2016 г. народны вакальна-харэаграфічны ансамбль “Белы птах” Палаца культуры Мінскага трактарнага завода і народны ансамбль песні і танца “Бурштын” Кобрынскага гарадскога Палаца культуры прынялі ўдзел у “Міжнародным карнавале культур”, які прайшоў з нагоды 45-й гадавіны нацыянальнага дня Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў.
У снежні 2016 г. у Мінску па выніках трэцяга пасяджэння сумеснага Камітэта па супрацоўніцтве паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў падпісаны Мемарандум аб узаемаразуменні паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў аб супрацоўніцтве ў галіне культуры.
У кастрычніку 2017 г. у Мінску прайшлі Дні культуры Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў.
У рамках мерапрыемства ў Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага былі прадстаўлены работы эмірацкіх мастакоў, арганізавана выстава арабскай каліграфіі, фальклорная пляцоўка рамёстваў і народнай творчасці, адбыўся паказ нацыянальнага эмірацкага адзення. На сцэне Беларускай дзяржаўнай філармоніі пры ўдзеле Дзяржаўнага камернага аркестра Беларусі і майстроў мастацтваў з ААЭ прайшоў сумесны канцэрт класічнай і народнай музыкі, а таксама адбыўся выступ нацыянальнага ансамбля ААЭ.
У лістападзе – снежні 2017 г. творчая дэлегацыя Рэспублікі Беларусь у складзе народнага вакальна-харэаграфічнага ансамбля “Белы птах”, майстроў народнай творчасці і рамёстваў прыняла ўдзел у мерапрыемствах «Карнавала культур», які прайшоў з нагоды 46-й гадавіны Нацыянальнага дня ААЭ.
У Дубаі ў рамках мерапрыемства арганізаваны нацыянальны стэнд, прысвечаны культуры Рэспублікі Беларусь.
У снежні 2018 г. — студзені 2019 г. творчыя дэлегацыі ў складзе нацыянальных беларускіх ансамбляў і майстроў народных рамёстваў ўпершыню прынялі ўдзел у Фестывалі спадчыны ім. шэйха Заіда.