Палітычнае супрацоўніцтва
Дыпламатычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Аб'яднанымі Арабскімі Эміратамі (ААЭ) усталяваныя 20 кастрычніка 1992 г. Пасольства Рэспублікі Беларусь у ААЭ пачало дзейнасць у снежні 1999 г. З красавіка 2019 г. Пасол Рэспублікі Беларусь у ААЭ — Лучанок А.І. Пасольства ААЭ адкрыта ў г. Мінску ў кастрычніку 2008 г.
У 2000 і 2007 гадах ажыццеўлены візіты дзяржаўных дэлегацый на чале з Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнкам ў ААЭ. У 2013, 2014, 2016, 2017, 2019 i 2023 гадах Кіраўнік беларускай дзяржавы наведваў ААЭ з працоўнымі візітамі.
У верасні 2019 г. адбыўся першы візіт Наследнага прынца Абу-Дабі, Намесніка Вярхоўнага Галоўнакамандуючага Узброенымі Сіламі ААЭ шэйха М. бен Заіда аль-Нахаяна ў Беларусь.
У красавіку 2015 г. i лютым 2018 г. у г.Абу-Дабі і кастрычніку 2016 г. у г.Мінску праведзеныя тры раунда палітычных кансультацый на ўзроўні намеснікаў міністраў замежных спраў дзвюх краін. У 2015-2019 гг. праведзены чатыры раўнды кансультацый па консульскіх пытаннях паміж знешнепалітычнымі ведамствамі.
Супрацоўніцтва ў рамках ААН і іншых міжнародных арганізацый мае канструктыўны характар. Пазіцыі дзвюх краін супадаюць па ключавых пытаннях міжнароднага парадку дня.
Сфарміравана развітая двухбаковая дагаворна-прававая база. Паміж краінамі заключаны міждзяржаўныя дагаворы аб узаемнай прававой дапамозе па крымінальных справах і аб выдачы; міжурадавыя пагадненні аб эканамічным, гандлёвым і тэхнічным супрацоўніцтве; аб садзейнічанні ажыццяўленню і ўзаемнай абароне інвестыцый, аб пазбяганні падвойнага падаткаабкладання; аб супрацоўніцтве ў галіне сродкаў масавай інфармацыі; аб паветраных зносінах; аб узаемнай адмене віз для ўладальнікаў нацыянальных, дыпламатычных і службовых пашпартоў; міжведамасныя пагадненні аб супрацоўніцтве ў галіне вышэйшай адукацыі і навуковых даследаванняў; ў мытных справах; аб узаемаразуменні паміж БелГПП і Федэрацыяй ГПП ААЭ; шэраг іншых дагавораў.
У 2019 году адбылося падпісанне двухбаковага пагаднення аб узаемных бязвізавых паездках грамадзян Беларусі і ААЭ.